Спорт
Зміцер Панкавец, «Наша Нiва»

Былы старшыня КДБ Вадзім Зайцаў паказаўся на людзях: сустракаў у аэрапорце Домрачаву

У нядзелю ўначы ў Мінск з Чэхіі прыляцела біятланістка Дар’я Домрачава. Напярэдадні яна бліскуча выйграла мас-старт.

У аэрапорт сустракаць спартсменку прыехалі сябры БРСМ са сваім сцягам, а таксама былы старшыня КДБ Вадзім Зайцаў. Ён таксама з’яўляецца старшынёй федэрацыі біятлона. Начальнік падарыў Дар’і кветкі.

Вадзім Зайцаў быў адпраўлены ў адстаўку ў пачатку лістапада. Крытыцы ён падвергся за самагубства супрацоўніка камітэта Казака. Генпракуратуры і Следчаму камітэту даверылі праводзіць расследаванне, вынікаў якога яшчэ няма.

Тады казалася, што Зайцаў можа вярнуцца на пасаду. Аднак ужо праз тыдзень Лукашэнка прызначыў новым кіраўніком ведамства Валерыя Вакульчыка.

Часта бывала, што разам з стратай пасады ў КДБ старшыні пазбаўляліся і месца ў Федэрацыі біятлона. Але пакуль Валерый Вакульчык не спяшаецца замяніць тут Зайцава.

Зрэдку бывае, што чыноўнік, нават страціўшы пасады ва ўладзе, застаецца кіраваць у спорце. Так сталася з Уладзімірам Канаплёвым, які кіруе беларускім гандболам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)