Общество

Былы памочнік пракурора Яўген Бабак не выйдзе на свабоду пасля 30 сутак

Ён стаў падазраваным па крымінальнай справе, артыкул 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Як паведамляе Наша Нiва, не выйдзе на свабоду пасля 30 сутак былы памочнік пракурора Першамайскага раёна Мінска Яўген Бабак. Пра гэта следчы па справе паведаміў его маме.

Бабак стаў вядомы тым, што выканаў свой службовы доўг у жніўні 2020-га, ініцыяваўшы праверку людзей у форме ДАІ, якія па-зверску збівалі байкераў ноччу 11 жніўня. Праверка ні да чаго не прывяла, а сам Бабак звольніўся. 

Бабак паходзіць з вёскі Печышчы ў Светлагорскім раёне, там ён сканчаў школу. Яго бацька быў у калгасе аграномам, маці — бухгалтарам у дзіцячым доме. Сваякі кажуць, што з дзяцінства яго хвалявалі глабальныя праблемы, кшталту абароны наваколля, паляпшэння свету, пакой быў завалены кнігамі.

Пасля сканчэння юрфака Бабак пайшоў у пракуратуру і работу сваю любіў, звальненне далося яму няпроста. Сваякі кажуць, што ён разлічвае вярнуцца ў пракуратуру пасля аднаўлення законнасці ў краіне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.1(22)