Общество

Браніслаў Юрэвіч, Наша Нiва

Былы міністр інфармацыі здае катэдж у Драздах за $ 3800 на месяц

Адпаведная прапанова з'явілася з'явілася на сайце агенцтва нерухомасці «Благадом».

Алег Праляскоўскі. Фота Сяргея Гудзіліна

Адметнасць аб'явы ў тым, што ў ёй нават пазначана іншая вуліца, чым тая, на якой у рэальнасці стаіць дом Алега Праляскоўскага. Няма і ніводнага фотаздымку звонку. Так робіцца, каб журналісты не змаглі ідэнтыфікаваць катэдж.

Тым не менш крыніцы «Нашай Нівы» пацвярджаюць, што гаворка ідзе менавіта пра дом Праляскоўскага.

Плошча катэджа — 456 квадратных метраў. У ім шэсць жылых пакояў. На першым паверсе знаходзяцца гасціная і кабінет. На другім — чатыры спальні і ванна з джакузі. На трэцім, мансардным паверсе ёсць гульнявы пакой і трэнажорная зала. Нарэшце, на цокальным паверсе — сауна з пакоем адпачынку, більярд і кацельня. Асобна стаіць альтанка з мангалам.

Участак у Драздах дастаўся Праляскоўскаму, як і іншым прадстаўнікам лукашэнканкаўскай наменклатуры, у сярэдзіне 2000-ых. Элітная зямля дасталася яму задарма альбо амаль задарма.

Хто суседзі экс-міністра? Побач стаіць дом Наталлі Пяткевіч, якая ў свой час была намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Праз дарогу — катэджы святара Фёдара Поўнага і бізнэсмена Паўла Тапузідзіса (ён адзін з нямногіх, хто сам купляў дом).

Крыніцы «Нашай Нівы» сцвярджаюць, што Алег Праляскоўскі пасля адстаўкі пераехаў у Расію і займаецца бізнэсам у Падмаскоўі. Яго сям'я засталася ў Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.1(16)