Былому сьледчаму Юшкевічу прад’явілі абвіначваньні па трох артыкулах
Былы сьледчы Яўген Юшкевіч знаходзіцца ў менскім СІЗА №1, тэрмін утрыманьня пад вартай яму працягнулі да 19 жніўня, паведамяе Радыё Свабода.
Экс-сьледчага і аднаго зь ініцыятараў праекту ByChange Яўгена Юшкевіча затрымалі 19 красавіка на падставе артыкулу 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму).
Дома правялі ператрус, а яго самаго зьмясьцілі ў СІЗА КДБ, куды доўгі час не пускалі адваката. Ня так даўно вязьня перавялі ў ізалятар на вуліцы Валадарскага.
Сам мужчына расцэньвае свой перасьлед і затрыманьне як помсту за выкладзенае відэа з устаноўкай праслушкі ў машыне ягонага бацькі, на якой ён прыехаў 17 сакавіка на допыт у Сьледчы камітэт.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што, акрамя «тэрарызму», Яўгену Юшкевічу прад’явілі абвінавачваньні паводле крымінальных артыкулаў 342 (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак") і 293 (масавыя беспарадкі).
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное