Общество

Былому карупцыянэру дазволілі зьбіраць адбіткі пальцаў у беларускіх школьнікаў

Спартовы чыноўнік адкрыў прыватную фірму пад назвай «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар спартовай і прафэсійнай арыентацыі».

Па адбітках пальцаў ён вызначае аптымальныя для школьнікаў віды спорту. І хоць спартовыя мэдыкі называюць такую тэхналёгію паранавуковай, кампанія супрацоўнічае зь Міністэрствам адукацыі і праводзіць тэсты ў 20 школах, піша Радыё Свабода.

Інавацыйны праект са школамі разьлічаны на тры гады. Яго ладзяць Міністэрства адукацыі і прыватная кампанія «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар спартовай і прафэсійнай арыентацыі», якім кіруе Леанід Дварэцкі.

У 2006 годзе Дварэцкі быў асуджаны на 5 год з канфіскацыяй маёмасьці. Суд абавязаў спагнаць зь Леаніда Дварэцкага і ягонага калегі Міхаіла Саламянца 1,2 мільярда рублёў (на той час — 535 тысяч даляраў).

Тады сьледзтва прыйшло да высновы, што Дварэцкі і Саламянец «пры правядзеньні тэндэрных закупак па набыцьці структурамі Мінспорту спартовага і мэдычнага абсталяваньня... накіравалі ня менш за дзесяць фіктыўных пратаколаў паседжаньняў тэндэрнай камісіі НДІФКС з аднаасобна выбранымі імі пераможцамі па пастаўцы матэрыяльных каштоўнасьцяў па шматкроць завышаных цэнах».

Чытаць працяг расьсьледаваньня тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)