Былога зяця Казуліна вінавацяць у выманьванні дзяржаўных крэдытаў

Пракуратура накіравала справу бізнэсоўца Зміцера Сянько, які быў мужам Вольгі Казулінай, у суд Цэнтральнага раёну сталіцы. Ён ачольваў фірму "Алькаціў", якая вырабляла масла пад брэндам "Залацістае".

На пачатку 2004 года фірма атрымала крэдыт у мільён долараў пад 12 адсоткаў гадавых, аднак праз пэўны час банк у аднабаковым парадку падвысіў стаўку спачатку да 18, а потым да 25 адсоткаў. У выніку фірма збанкрутавала.

Зміцер Сянько два гады намагаўся даказаць, што вярнуў бы крэдыт, калі б банк не змяніў умовы, і нават выкрыў, што кіраўніцтва банка падрабіла яго подпіс на дакументах, паводле якіх ён даваў згоду на падвышэнне стаўкі. Аднак скаргі бізнэсмена ў Камітэт дзяржкантролю, Пракуратуру, КДБ заставаліся без разгляду. Калі суд прызнае Зміцера Сянько вінаватым, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 до 5 год.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)