Политика
Юлія Аляксандрава

Былога студэнта журфака Франака Вячорку чакаюць прафсумоўе і суд

Актывіст партыі “Моладзь БНФ” Франак Вячорка зарэгістраваўся на прафсумоў’е, якоя неабходна для паступлення на факультэт журналістыкі БДУ. Яно мае адбыцца 5 красавіка. Адлічаны студэнт ноў паспрабуе паступіць на абраную спецыяльнасць і высветліць, ці прыдатны ён да яе вывучэння.

Асабліва Франака цікавіць, як патлумачаць члены камісіі свой адказ. Нагадаем, што ён быў адлічаны з факультэта за “акадэмічную непаспяховасць”.

— Я настроены рашуча, — кажа Вячорка-малодшы. — Гэты крок — маральны адказ тым, хто мяне адлічаў. Я хачу нагадаць ім пра сябе і даказаць, што гэтае рашэнне ім з рук не сыдзе. У склад камісіі войдуць выкладчыкі і прадстаўнікі дэканата, сярод якіх Сяргей Дубовік (дэкан факультэта) і Віктар Іўчанкаў, якія асабіста прымалі ўдзел у адлічэнні Вячоркі-малодшага з журфака. Каб атрымаць дазвол на ўзнаўленне, былы студэнт звяртаўся з адпаведнымі лістамі да Сяргея Дубовіка, рэктара БДУ Васіля Стражава і міністра адукацыі Аляксандра Радзькова. Ад імя кожнага з іх быў атрыманы адказ, але канкрэтных тлумачэнняў ніхто з іх не даў, спасылаючыся на тое, што справа Вячоркі перададзена ў кіраўніцтва універсітэта.

Зараз былы студэнт рыхтуе дакументы для зварота ў суд, паколькі прычын на тое, на яго погляд, дастаткова. Іск ён намераны падаць ужо на пачатку наступнага тыдня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)