Былога полацкага мэра арыштавалі ў Менску

Гэта адбылося напрыканцы траўня, аднак афіцыйных паведамленьняў пра арышт былога старшыні Полацкага гарвыканкаму Ўладзімера Тачылы няма.

Паводле зьвестак праваабаронцы Валера Шчукіна, разьмешчаных на сайце кампаніі «Наш дом», былы полацкі мэр арыштаваны нібыта за махінацыі зь зямельнымі ўчасткамі.

Некаторыя жыхары Полацку перакананыя, што гэты арышт — вынік непаразуменьняў, якія былі паміж Уладзімерам Тачылам і старшынём аблвыканкаму Аляксандрам Косінцам. Палачане згадваюць, як непрадказальна Ўладзімера Тачылу здымалі з пасады: у лютым 2011-га году зьвесткі пра тое, што яго зьнялі, былі абнародаваныя якраз тады, калі старшыня гарвыканкаму браў удзел у гарадзкім сходзе і нічога не падазраваў пра зьмены ва ўласнай кар’еры.

На месца Тачылы быў прызначаны новы старшыня гарвыканкаму зь «несумяшчальнымі», як кажуць у Полацку, імем і прозьвішчам: Аляксандар Рыгоравіч Пазьняк. Спадара Пазьняка прыслалі ў Полацак зь Віцебску, тады як спадар Тачыла быў карэнны палачанін. У Полацку згадваюць і ягоныя выступы па-беларуску на афіцыйных імпрэзах.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)