Политика
Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Былога амбасадара Польшчы ў Беларусі моцна зьбілі

Марыуш Машкевіч, які працаваў амбасадарам Польшчы ў Беларусі, і які быў арыштаваны ўначы на Кастрычніцкай плошчы, заявіў, што быў моцна зьбіты ў той час, калі яго везьлі з плошчы ў ізалятар на вуліцу Акрэсьціна.

Пра гэта спадар Машкевіч паведаміў супрацоўнікам консульскай службы амбасады Польшчы ў Беларусі. этую інфармацыю нашаму Радыё перадала прэсавая сакратарка амбасады Польшчы ў Беларусі Моніка Садкоўска. Польская амбасада накіравала ў МЗС Беларусі ноту пратэсту з патрабаваньнем забясьпечыць мэдычны дагляд Марыюшу Машкевічу.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)