Общество
Анастасія Зелянкова

Былая журналістка і прадпрымальніца Ірына Лазоўская на свабодзе

Былая журналістка, уладальніца крамы моднага адзення “Каміла” Ірына Лазоўская асуджана на тры гады абмежавання волі. Суд Ленінскага райна Менска прызнаў яе вінаватай паводле артыкула 243 ч.1 Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад выплаты падаткаў), але залічыў тэрмін арышту і вызваліў яе.

Ірыну Лазоўскую арыштавалі восенню 2005 года. Паводле пратаколу, прадпрымальніца завалодала памяшканнямі некалькіх крам у цэнтры Менску, падрабіўшы дакументы. Першапачаткова страты, якія ў выніку дзейнасці Лазоўскай былі нанесены дзяржаве, праваахоўныя органы ацэньвалі ў сотні тысяч долараў.

Абвінавачанні Лазоўскай у махлярстве у першую чаргу грунтуюцца на паказаннях яе былога мужа прадпрымальніка Алеся Сушы. Аднак сама Лазоўская лічыць, яго паказанні паклёпам. Паводле Лазоўскай, былога мужа папросту прымусілі агаварыць яе.

Нягледзячы на шэраг супярэчнасцей у паказаньнях Алеся Сушы і іншых сьведак і адсутнасць пэўных дакументальных доказаў, суддзя Таццяна Жулкоўская палічыла Лазоўскую вінаватай і прызначыла ёй тры гады абмежавання волі. Нагадаем, што пракурор прасіў для прадпрымальніцы 8 гадоў турэмнага зняволення.

Суд над Ірынай Лазоўскай цягнуўся амаль год. Яшчэ паўтра года ішло следства, у час якога прадпрымальніцу трымалі то ў Мінскім, то ў Жодзінскім следчым ізалятары.

Ірына Лазоўская была супрацоўніцай незалежных мэдыяў пачатку 1990-х гадоў, пазней — уладальніцай адной з першых крамаў моднага адзеньня “Каміла”, бутыка “Hugo Boss”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)