Скандалы
Іна Студзінская, Радыё Свабода

Бязьвіз не дапамог: амэрыканскага пэрформэра не пусьцілі ў Беларусь

Грамадзяніна ЗША індыйскага паходжаньня Алока Вайд-Мэнона 31 ліпеня не прапусьцілі празь мяжу ў Нацыянальным аэрапорце «Менск», сказала Свабодзе Віка Біран.

Сьцісла:

Алок Вайд-Мэнон прыляцеў у Менск па «бязьвізе» а 15-й гадзіне рэйсам з Амстэрдаму і мусіць правесьці ў аэрапорце 18 гадзінаў да наступнага рэйсу ў Амстэрдам.

Сярод прычынаў забароны на ўезд называюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы, грамадзкаму парадку і абароне насельніцтва Беларусі.

У атрадзе памежнага кантролю «Менск» Свабодзе пацьвердзілі, што Вайд-Мэнона не ўпусьцілі ў Беларусь на падставе артыкулу 30 Закону аб праўным палажэньні замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства. Які канкрэтна пункт артыкулу парушыў грамадзянін ЗША, афіцэр не ўдакладніў.

Паводле гэтага артыкулу адмовіць ва ўезьдзе могуць, калі знаходжаньне замежніка ў Беларусі супярэчыць:

нацыянальнай бясьпецы;

грамадзкай бясьпецы;

абароне маральнасьці;

абароне здароўя насельніцтва;

абароне свабодаў грамадзянаў і іншых асобаў.

ПОСТ https://www.instagram.com/p/BiXM5VTn_uh/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=embed_loading_state_control

«Гэты грамадзянін не дэпартаваны, яго проста адправяць назад у Амстэрдам найбліжэйшым рэйсам 1 жніўня ў 9.30», — паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Як сказала Свабодзе Віка Біран, Алок Вайд-Мэнон паведаміў праз тэлефон, што зьвязваўся з амбасадай ЗША ў Менску. У амбасадзе яму патлумачылі, што «гэта выглядае як законная справа». Пацьвердзіць гэтую інфармацыю ў амбасадзе ЗША не ўдалося.

«У Алока забралі рэчы і пашпарт, бо такія ўмовы. Яшчэ ёсьць здагадка, што яны там галадаюць, бо яны вэганы, а менскі аэрапорт не дае опцыяў вэганскай ежы», — сказала Біран.

Удакладненьне:Алок Вайд-Мэнон прыляцеў у Менск адзін. Пэрформэр публічна выкарыстоўвае ў дачыненьні да сябе займеньнік «яны».

Вайд-Мэнон мусіў выступіць 1 жніўня з публічнай лекцыяй у Менску. Выступ «Femme in Public» мусіў спалучаць:

паэтычны вечар «Femme in Public» паводле аднайменнай кнігі пэрформэра;

дасьледаваньне па гендэрнай некамфортнасьці і фэміннасьці.

tell me the story of your becoming. when i was 17 years old i told my mother that i was “gay, not flamboyant.” ten years later i find myself flamboyant, and not quite gay. i say “find,” because there is discovery involved here. we are all searching for something, aren’t we? the last time i entered “home” in google maps i ended up at an airport surrounded by strangers who felt like friends. how about you? a few weeks ago a stranger who i found a friend in told me to look at my closet, “imagine yourself six years ago. would you ever have expected that you would dress like this?” six years ago i would have been ashamed. definitely scared. which is my way of saying that in that moment i believed in my own transformation (and yours). fluidity is the norm, not the exception. we flow and spill and teeter and collapse and through it we find ourselves the composite of all if it: contaminated by the good, the bad, the tragic, the tremendous. the shameful, the degraded, the embarrassing, the joyous. the poison is the medicine is the poison is the medicine. the girl is the boy is the girl is the boy. the me is the you is the me is the you. & in this way i have come to realize that everything is significant: the banal, the spectacular, the transcendent, the quotidian. & this is why i smile at the people who tell me to die. and i imagine the stories that they told their mothers and the stories their mothers told them. and i imagine the things they have lost and the things that lost them. and i love them because i believe in their becoming. because i have seen what i have become and because i know that they are afraid of what they might. i think about their heartbreak and their blood sugar and their favorite tv shows. their missed connections, their aspirations, and their guilty pleasures. the way their face contorts when they sneeze. i think about all of the things they are running away from and i wonder when they will recognize they are, in fact, running toward something else. & i wonder if they know that i will be there when they do. i hope, i sincerely hope, that they have someone like i do: telling me to look back, telling me to look forward.

Публикация от ALOK 🥀 (@alokvmenon)

24 ліпеня Аляксандар Лукашэнка павялічыў тэрмін бязьвізавага знаходжаньня грамадзянаў 80 краінаў да 30 дзён пры ўмове прылёту ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» і вылету тым жа шляхам. «Бязьвізам» нельга скарыстацца, прыляцеўшы з Расеі, бо на гэтых рэйсах няма памежнага кантролю.

Што важна ведаць:

17 траўня, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, амбасады Вялікай Брытаніі і ЗША ў Менску вывесілі вясёлкавыя сьцягі.

20 траўня Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала заяву, дзе назвала аднаполыя адносіны падробкай. У ліпені афіцыйным міліцэйскім пратаколе аўтарам заявы назвалі кіраўніка МУС Ігара Шуневіча.

21 траўня на сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў «За міліцыю для ўсіх». У пэтыцыі просяць праверыць законнасьць выказваньняў МУС. На момант публікацыі пад пэтыцыяй падпісалася больш за 1800 чалавек.

21 траўня кіраўнік МУС Ігар Шуневіч назваў вывешваньне міжнароднага сымбалю ЛГБТ-супольнасьці прапагандай «непрымальнага» ладу жыцьця.

23 траўня міністар замежных справаў Уладзімер Макей заявіў, што існуе шэраг рэчаў, «непрымальных» для беларускага мэнталітэту. Макей адзначыў важнасьць і неадназначнасьць тэматыкі «правоў мяншыняў».

7 чэрвеня Шуневіч заявіў, што «ахова маральнасьці» — гэта функцыя МУС, хоць такой функцыі ў законе «Аб органах унутраных справаў» няма.

7 ліпеня супрацоўнікі брытанскай амбасады ў Менску апрануліся ў колеры ЛГБТ-сьцяга.

За чэрвень-ліпень супрацоўнікі міліцыі зладзілі 3 аблавы падчас закрытых вечарынаў ЛГБТ-людзей і сьвінгераў. У затрыманьнях удзельнічаў АМАП. Заведзена крымінальная справа «за прастытуцыю».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)