Лица

Бясплатныя візы на Вайцюшкевіча і Някляева да 23 лютага

Больш як на тыдзень працягнуты тэрмін падачы дакументаў на бясплатныя візы на юбілейны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча, Уладзіміра Някляева і WZ-Orkiestra ў Вільні.

Выступ з праграмай «Нашы каханыя» мае адбыцца ў Польскім доме.

Удакладнённы тэрмін – да 23 лютага ўключна – мае дачыненне да падачы ў амбасадзе Літвы ў Мінску і ў візавых цэнтрах па ўсёй краіне: Мінску, Брэсце, Гродна, Магілёве, Гомелі, Пінску, Баранавічах, Лідзе. Падача ў візавых цэнтрах платная, каштуе 20 еўра.

– Мы ўдзячныя МЗС Літвы за візавую патрымку канцэрта.  Дадатковы тыдзень быў папярэдне ўзгоднены у якасці рэзервовага на выпадак, калі частка гледачоў не паспее падаць да 15 лютага. Зараз мы бачым неабходнасць ім скарыстацца, – адзначае арганізатар канцэрта Алена Бутурля.

Супольны канцэрт Вайцюшкевіча, Някляева і WZ-Orkiestra прысвечаны 10-гадоваму юбілею творчага супрацоўніцтва, якое пачалося з альбома «Танга з ружай», выдадзенага напрыканцы 2006 года. У праграме песні і вершы – лепшае, новае і нечаканае.

Квіткі на канцэрт каштуюць ад 31,5 да 47,5 рублёў. Апошняя частка квіткоў толькі ў «Тэатральнай касе» (Мінск, вул. Калініна 5, працоўныя дні з 10.00 да 19.00). Даведка: (017) 395 05 65, (033) 6 5555 96. Пакрокавая інструкцыя па візах.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)