Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

Бяроза-Картузская. Чым польскі лагер нагадваў нямецкі «Дахаў» і савецкі ГУЛАГ

Ці было месца ізаляцыі ў Бярозе «домам адпачынку для палітычных праціўнікаў рэжыму санацыі».

У савецкія часы гісторыя месца ізаляцыі, створанага польскімі ўладамі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, выкарыстоўвалася як асноўны аргумент у абгрунтаванні «фашызацыі» міжваеннай Другой Рэчы Паспалітай.

Маўляў, палякі не далёка адышлі ад сваіх заходніх суседзяў, карысталіся досведам нацыстаў і знішчалі «барацьбітоў за свабоду беларускага і ўкраінскага народаў».

На жаль, і сёння гэты сумны гістарычны сюжэт выкарыстоўваецца дзяржаўнай ідэалогіяй дзеля таго, каб прадэманстраваць «фашысцкае нутро санацыйнага рэжыму». Пры гэтым не робіцца спробы прааналізаваць знешнія і ўнутраныя фактары з’яўлення і функцыянавання гэтага жахлівага месца.

Узор бралі ад нацыстаў і бальшавікоў

Афіцыйнай датай з’яўлення месца ізаляцыі ў Бярозе-Картузскай лічыцца 12 ліпеня 1934 года. Яшчэ ў чэрвені таго ж года было выдадзена афіцыйнае распараджэнне прэзідэнта Другой Рэчы Паспалітай Ігнацыя Масціцкага «ў сувязі з асобамі, якія пагражаюць дзяржаўнай бяспецы, спакою і публічнаму парадку». Фактычным прэтэкстам да стварэння лагера было забойства 15 чэрвеня 1934 года сябрам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Рыгорам Мацэйкам польскага міністра ўнутраных спраў Браніслава Пярацкага.

У савецкай гістарыяграфіі падкрэслівалася, што за ўзор для новай пенітэнцыярнай установы польскія ўлады бралі нацысцкі лагер «Дахаў», які быў створаны вясной 1933 года.

Аднак палякі добра ведалі і досвед сваіх усходніх суседзяў — бальшавікоў. У жніўні 1933 года камандаванне Корпуса аховы памежжа падрыхтавала для польскай выведкі і вайсковага кіраўніцтва аналітычную працу «АДПУ. Кіраўніцтва і канцэнтрацыйныя лагеры СССР». У ёй польскія аналітыкі дэталёва апісвалі пенітэнцыярную сістэму бальшавікоў на тэрыторыі БССР, УССР, РСФСР, пры гэтым асаблівую ўвагу надавалі функцыянаванню сістэмы ГУЛАГ.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.3(7)