Румынская мадэль Б’янка Драгушану – частая гераіня мясцовай свецкай хронікі. Яе раманы з вядомымі тэле- і кінаперсонамі рэгулярна фіксуе жоўтая прэса. На гэты раз таблоіды абмяркоўваюць захапленне Б’янкі спортам, дакладней футбалістам Адрыянам Муту. На рахунку футбаліста таксама дастаткова разбітых жаночых сэрцаў, таму пара з іх атрымаецца выдатная.