Общество
Алесь Дашчынскі, «Радыё Свабода»

Бяляцкага пачнуць судзіць 2 лістапада

Разглядаць справу будзе суд Першамайскага раёну (судзьдзя Бандарэнка), але ў будынку суду Маскоўскага раёну.

– Я разумею, што там месцаў больш, бо будынак Першамайскага суду стары, – сказаў «Свабодзе» намесьнік старшыні «Вясны» Валянцін Стэфановіч.

Паводле Стэфановіча, пакуль ніхто не казаў, што суд будзе закрытым.

– Мы спадзяваліся, што ён будзе вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе. Але яго ня вызвалілі. Гэта азначае, што ўлады настроены на жорсткае пакараньне Алеся, — сказаў Стэфановіч.

Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія шлі на праваабарончую дзейнасьць. Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча.

Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Ён знаходзіцца ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)