Политика

Бяляцкага этапавалі ў Бабруйск

Тым часам сталі вядомыя канкурэнты праваабаронцы на атрыманне Нобэлеўскай прэміі міру.

У менскай турме на Валадарскага Натальлі Пінчук паведамілі, што яе мужа, кіраўніка Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага 28 лютага этапавалі ў Бабруйскую калёнію № 2, перадае Радыё Свабода.

Тым часам, Нобэлеўскі інстытут паведаміў, што на прэмію міру гэтага году намінаваны 231 чалавек.

Сярод намінантаў, у прыватнасьці, былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, былы канцлер Нямеччыны Гэльмут Коль, былая прэм'ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка, Брэдлі Мэнінг — амэрыканскі ваенны, які цяпер адказвае перад амэрыканскім вайсковым судом за тое, што нібыта спрычыніўся да уцечкі дзясяткаў тысяч сакрэтных паведамленьняў на сайт WikiLeaks ды іншыя.

Шэраг эўрапейскіх інстытутаў намінавалі на прэмію міру і беларускага правабаронцу Алеся Бяляцкага, які цяпер знаходзіцца за кратамі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)