БХД далі памяшканне для з’езду

13 лютага аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі атрымаў з Мінгарвыканкаму дазвол на памяшканне для ўстаноўчага з’езду, паведаміў сустаршыня БХД Павел Севярынец. У апошні дзень зімы хрысціянскія дэмакраты збяруцца ў актавай зале Дому культуры МТЗ.

«Калі нам адмаўлялі памяшканне за памяшканнем, то ўсур’ёз былі настроеныя праводзіць з’езд на Кастрычніцкай плошчы. Таму пятнічнае рашэнне гарадскіх уладаў стала прыемнай нечаканкай», — кажа П.Севярынец.

Раней БХД адмаўлялі ў памяшканнях Міжнародны адукацыйны цэнтр IBB, Палац культуры МАЗ, Моладзевы тэатр эстрады, Кінатэатр «Аврора», Цэнтральны Дом афіцэраў, Палац культуры и спорту чыгуначнікаў, Палац культуры МТЗ, малая зала Палацу Рэспублікі, кінатэатр «Цэнтральны», і Палац культуры «Сукно».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)