Бусел, «Пагоня» і васількі: беларусы Канады адзначылі 150-годдзе краіны
1 ліпеня Канада адзначыла 150-годдзе. У святочнай праграме былі цырк «Дзю Салей», саліст U2 Бона, пілатажная група ВПС Канады.
Сярод удзельнікаў святкаванняў, што прайшлі ў канадскіх гарадах, былі і эмігранты з Беларусі. Па вуліцах Таронта сябры Згуртавання беларусаў Канады і фольк-гурта «Яваровы людзі» пранеслі гіганцкага бусла і васількі. Беларусы былі ў вышыванках, над калонай луналі бел-чырвона-белыя сцягі.

Фота тут і далей Nargiza Usmanova, facebook


Даведка
У 1867 годзе Брытанія выдзеліла сваёй былой калоніі статус дамініёна — фактычна незалежнай дзяржавы ў рамках Брытанскай імперыі, нагадвае ВВС.
Працэс атрымання незалежнасці канчаткова завяршыўся ў 1982 году, калі брытанскі парламент прызнаў правао Канады змяняць уласную канстытуцыю без удзела былой метраполіі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Избранное