Будучыню Беларусі абмяркоўваюць навукоўцы з усяго свету
12-14 лістапада ў Варшаве адбудзецца міжнародная канферэнцыя «Вяртанне ў Еўропу: Мінулае і будучыня Беларусі».
Арганізатарам ужо традыцыйнай канферэнцыі, прысвечанай беларускай праблематыцы, выступае Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры Універсітэце Лазарскага. У канферэнцыі возьмуць удзел каля сямідзесяці вядучых даследчыкаў, практыкаў у галіне гістарычнай адукацыі, грамадскіх актывістаў і выдаўцоў з Беларусі, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, Канады і ЗША. Сярод іх Крысціан Ганцэр, Андрэй Дынько, Адам Казухоўскі, Алег Латышонак, Дэвід Марплс, Генадзь Сагановіч, Захар Шыбека і шмат хто іншы. Урачыстае адкрыццё канферэнцыі наведае намеснік Дзяржсакратара (Міністэрства замежных спраў Польшчы).Кшыштаф Станоўскі.
Мультыдысцыплінарная канферэнцыя прысвечана перакрыжаванням беларускай і еўрапейскай гісторыі, а таксама іх уплыву на сучасныя падзеі, міжнародную палітыку і парадак дня. На пленарных паседжаннях будуць прадстаўлены асноўныя акадэмічныя канцэпцыі, сучасныя навучальныя метадалогіі, міжнародныя даследчыя і адукацыйныя праекты, а таксама апошнія публікацыі па тэме Беларусі і Еўропы.
Акрамя таго, на пяці працоўных секцыях будуць разгледжаны важныя гістарычныя тэксты, якія варта перакласці і зрабіць даступнымі для беларускай грамадскасці, адбудуцца прэзентацыі міжнародных праектаў па навуковых стажыроўках, стыпендыях, выдавецкіх ініцыятывах і выкарыстанні новых медыяў для папулярызацыі гістарычных ведаў, а таксама абмеркаваныя магчымасці развіцця шчыльнейшай супрацы паміж беларускімі і замежнымі гісторыкамі.
У межах канферэнцыі будзе дзейнічаць “Кніжны кірмаш”, на якім вядучыя незалежныя выдавецтвы з Беларусі і Польшчы прадставяць кніжныя навінкі, а таксама перыядычныя выданні, прысвечаныя гісторыі Беларусі і беларуска-еўрапейскім стасункам.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное