Будаўніцтва ў Курапатах узаконілі. Пратэстоўцы склікаюць агульнагарадзкі мітынг

Камісія разгляду вынікаў грамадзкіх слуханьняў сабралася сёньня ў адміністрацыі Першамайскага раёну і зацьвердзіла зьмены, паводле якіх канфліктная пляцоўка, дзе нядаўна пачалося будаўніцтва бізнэс-цэнтру, не ўваходзіць у ахоўную зону.

Будаўніцтва і пратэсты супраць яго ў Курапатах, ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнік «Белграда» прадставіў плян, спыніўшыся на некаторых аб’ектах, якія знаходзяцца ў Першамайскім раёне — установе аховы здароўя і паркоўках. Пра будаўніцтва бізнэс-цэнтру нічога не было сказана.

Строители ушли из Куропат

9 чалавек прагаласавалі «за», 1 — «супраць», 1 — устрымаўся. Такім чынам, дэталёвы плян зацьверджаны.

Апроч прадстаўнікоў камісіі, на паседжаньне прыйшлі каля 30 прадстаўнікоў грамадзкасьці, сярод якіх Аляксей Янукевіч, Юры Беленькі, Павал Севярынец, а таксама жыхары Першамайскага і Савецкага раёнаў. Грамадзкасьць настойвала, што была парушаная працэдура вываду з ахоўнай зоны ўчастку каля Курапатаў, дзе пачалася будоўля офіснага цэнтру.

Палітыкі Аляксей Янукевіч і Павал Севярынец заклікалі правесьці ў пятніцу а 18.00 агульнагарадзкі мітынг каля Курапатаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)