Лица
«Наша Ніва», фота Сяргея Гудзіліна, відэа Мікіты Недаверкава

Брытанскі вулічны мастак стварыў у Мінску гіганцкае графіці дзяўчыны ў вышыванцы

У Мінску на будынку інтэрната па вуліцы Рабкораўская 15 з'явілася графіці брытанска-аўстралійскага вулічнага мастака Гвіда ван Хельтена.

Гіда прыехаў у беларускую сталіцу ў межах фестывалю манументальнага мастацкага роспісу Urban Myths і пакінуў на сцяне дзевяціпавярховіка вялікі малюнак беларускай дзяўчыны ў вышыванцы.

Сваю працу ў Мінску Гвіда ствараў цягам 10 дзён. Вобраз дзяўчыны ў вышыванцы мастак сфатаграфаваў у Беларусі. Пад сучаснай вопраткай у яе заўважна аўтэнтычная беларуская вышыванка, якой больш за сто гадоў. Працэс стварэння графіці можна пабачыць на захапляотным відэа ніжэй:

Стварэнне выявы стала магчымым пры падтрымцы праекта Urban Myths, супольнасьці Signal, Vizor Interactive, Амбасады Велікабрытаніі ў Беларусі і фарбы Condor.

Гвіда звярнуў увагу на важнасць беларускіх нацыянальных сімвалаў для саміх беларусаў. Ён сказаў, што, нягледзячы на знешнюю шэрасць і безвыходнасць наваколля, унутры кожнага беларуса ёсць тое, што робіць яго адметным. Зрэшты, пра гэта і яго мінскі манументальны твор.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)