Брыта Камрау

Чэмпіёнка свету па плаванні немка Брыта Камрау-Карэштайн лічыцца адным з сэкс-сімвалаў сусветнага спорту. Мужчынскія выданні даўно спаборнічаюць за права апублікаваць здымкі з аголенай прыгажуняй, але Брыта трымаецца гераічна. Толькі летась плаўчыха зрабіла невялікае выключэнне для Maxim, але і там агалілася толькі часткова.

Аднак надзея яшчэ застаецца. Нядаўна Брыта Камрау-Карэштайн, між іншым дыпламаваны юрыст, абвясціла таблоіду Bild, што згадзілася б за мільён еўра распрануцца цалкам. Думаецца, шчырая фотасесія не за гарамі.