Але думаю, што яны і хвалююцца на гэты конт. Таму што зразумелі, міф пра тое, што вялікая Расія нам дапаможа, не спрацуе, бо яна і сабе дапамагчы не можа.
Брухан: «Можа, Лукашэнка выкрасліў Курскую вобласць з Саюзнай дзяржавы як суб’ект РФ?»
Прадстаўнік АПК Арцём Брухан — пра пагрозы і правакацыі рэжыму.
— Рэжым можа арганізаваць правакацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы, і гэта будзе такой падрыхтоўкай, прагрэвам для таго, каб сказаць, вось глядзіце, мы не можам свае войскі ў Курск адправіць, таму што тут нашы каліноўцы ўжо амаль увайшлі, — выказаў меркаванне Арцём Брухан на 6TV Biełaruś. — Яны могуць тут выкарыстаць такі хітры падыход. Бо ім нічога не замінала прыдумаць гісторыю з дронамі з боку Украіны, нічога не замінае прыдумаць новую правакацыю.
Не выключаю, што яны ўжо некалькі фільмаў прыдумалі. Таму так, у сувязі з тым, што адбываецца ў Курску, я бы чакаў, у першую чаргу, правакацыю.
Брухан нагадаў, што напярэдадні Лукашэнка прыгразіў прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку перасячэння мяжы Саюзнай дзяржавы.
— Заявы пра тое, што калі хто пяройдзе мяжу Саюзнай дзяржавы, дык «весь мир в труху», разлічаны толькі на жыхароў унутры краіны.
Таму што мяжу Саюзнай дзяржавы ўжо перайшлі, ці Лукашэнка выкрасліў Курскую вобласць з Саюзнай дзяржавы як суб’ект РФ?
Гэта ўсе ж такі спроба гуляць на ўнутраную аўдыторыя, маўляў, у мяне ёсць ядзерная зброя, таму вы не хвалюйцеся, калі да нас прыйдуць, я націсну на кнопку.
Бо, па-першае, ён не суб’ект у гісторыі з ядзернай зброяй, там толькі Пуцін — суб’ект. І што тычыцца выкарыстання ядзернай зброі, то, гледзячы на тое, што адбываецца ў Курску, бачна, рускія не спяшаюцца.
І я не ўпэўнены, што можна казаць, што ў перспектыве яны могуць выкарыстаць гэтую зброю, калі там будзе пагроза Маскве, напрыклад. Бо, мяркую, што яны пералічваюць усе рызыкі і ведаюць і рэакцыю НАТА, і Кітая, і іншых краін.
Так, Расія малявала гэтыя чырвоныя лініі, і яны сціраліся, сціраліся — і ўсе мы зразумелі, што гэта быў, прабачце, понт.
Яны былі толькі прапагандай: толькі паспрабуйце. Насамрэч я сумняюся, што чырвоныя лініі рэальна існуюць, — кажа Брухан.
Читайте еще
Избранное