Лица

Brutto прэзентаваў новы кліп «Рокі»

Працяг калабарацыі Brutto з украінскім паэтам Сяргеем Жаданом і рэжысёркай Ганнай Бурачковай – кліп на песню «Рокі».

Напярэдадні фінальных канцэртаў беларускага туру гурт Brutto прэзентуе кліп на новую песню «Рокі». Як і папярэдняя праца калектыву «Середні віки», песня створана на верш украінскага паэта Сяргея Жадана (цяпер у перакладзе Андрэя Хадановіча на беларускую). Аўтаркай відэа стала кіеўская рэжысёрка Ганна Бурачкова.

«Рокі»

(аўтар – Сяргей Жадан, пераклад на беларускую Андрэя Хадановіча)

Я заўсёды з павагай ставіўся да прафэсійнага спорту,

верачы ў тайны сэнс гэтай нябеснай фізры,

у магію гетраў і маек, цяжкіх ад салёнага поту,

разьбітых фізіяномій, што паказваюць па тэлевізары.

Дзеці працоўных, якія жывуць на спальных раёнах,

зьбіраючыся на пустках за чорнымі цеплатрасамі,

кожны вечар гуляюць ад абароны,

вытоптваючы траву кітайскімі адыдасамі.

Кожны з тых мальцаў хацеў бы стаць нармальным баксэрам

і падпісаць кантракт на баі дзе-небудзь у Штатах.

Заваліш пару кубінцаў, зробісься мільянэрам –

і ганарары прасаджваеш, гуляючы на аўтаматах.

Зробісься чэмпіёнам, каб гэтыя ўсе прыдуркі

здымалі сабе на мабілы тваё ўзнагароджаньне.

Штомесяц адлічваеш грошы для дзіцячых прытулкаў,

ніколі не забываючы аб сацыяльным паходжаньні.

Перамагаеш дэпрэсію мэдычнымі прэпаратамі.

Сьпіш з пакаёўкамі, ладзіш мардабой з рэпартэрамі.

Пляжыш усё барахло, прынесенае спэкулянтамі,

і заліваесься ў ложку залатою мадэраю.

Бінтуеш запясьці. Бяз морфію не засынае Рокі.

Нібы золата ў рэках, шукаеш снатворнае ў венах.

І, стаўшы пад грушу, б’еш яе, б’еш да запамарокі,

нібы гэта яна вінавата ў тваіх праблемах.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)