БРСМ злавілі на плагіяце, у ЦК абяцаюць напісаць абвяржэнне

Цэнтральны камітэт БРСМ абвесціў пра пачатак конкурса на лепшы Інтэрнэт-рэсурс арганізацыі. Але распаўсюджаны банер конкурса аказаўся плагіятам. Ён ідэнтычны банеру «Прэміі Рунета». Адзінае, што на ім змяніўся тэкст ды была пастаўленая абрэвіятура арганізацыі.

Еўрарадыё патэлефанавала ў ЦК БРСМ і пацікавілася, як яны адрэагуюць на гэтую сітуацыю? Вось што кажа Аляксандр Сазанкоў, загадчык аддзела інфармацыйных тэхналогій, адказны за правядзенне конкурсу:

«Я не ў курсе… Будзем гаварыць з тымі, хто яго рабіў… Калі гэта сапраўды так, прымем усе захады і, напэўна, яго прыбярэм. І напішам абвяржэнне, што гэта плагіят… Напішам на нашым сайце…

Хто рабіў банер? Чалавек, які абсалютна не свядомы ў гэтым. Цяпер будзем з ім размаўляць і вырашым, як яго пакараць… Зразумейце, мы моладзевая арганізацы, а на памылках вучацца».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)