Комментарии
Валерый Карбалевіч, Новы час

«БРСМ – гэта муляж»

Тое, што Лукашэнка лічыць сваёй грамадскай апорай, на самай справе — калос на гліняных нагах. Беларускія маладзёны — хутчэй не лукашысты, а пафігісты. Палітыкай не цікавяцца, займаюцца сваімі справамі. Як і большасць насельніцтва.

Калі Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады, то ў асяроддзі незалежных экспертаў было шмат меркаванняў наконт таго, што час працуе супраць яго. Маўляў, пакаленні мяняюцца, і калі на змену людзям, якія выйшлі з СССР, прыйдзе моладзь, то электарат Лукашэнкі пачне звужацца, у выніку чаго ў яго не будзе палітычнай будучыні.

Але, насамрэч, усё аказалася зусім не так.

Грамадска-палітычныя настроі ў моладзевым асяроддзі даволі супярэчлівыя. З аднаго боку, паводле шматлікіх сацыялагічных апытанняў, сярод моладзі значна больш распаўсюджаны дэмакратычныя, праеўрапейскія, рынкавыя каштоўнасці, калі параўноўваць з усім насельніцтвам. Але чым больш сталымі становяцца гэтыя людзі, тым больш такія настроі знікаюць. Высветлілася, што фактычна грамадства ў ідэалагічным, каштоўнасным, палітычным сэнсе аднаўляе само сябе…

Але ці ўдалося БРСМ сфарміраваць ідэйных прыхільнікаў існага рэжыму? Ці можна лічыць большасць беларускай моладзі лукашыстамі?

Адназначна, не. Відавочна, што самая масавая прапрэзідэнцкая моладзевая арганізацыя — гэта прыгожы муляж, і не больш за тое. Яна так і не стала для маладога пакалення базавым інстытутам сацыяльнага даверу. Народжаны з чэрава дзяржавы, БРСМ атрымаў невылечную радавую траўму, якая дыягнастуецца як казёншчына і фармалізм. БРСМ смяротна сумны, як быў смяротна сумны камсамол брэжнеўскага разліву. І гэтую першапачатковую недасканаласць немагчыма выправіць ніякімі льготамі і фінансавымі ўліваннямі.

Цалкам артыкул чытайце тут