Брэстчанін зьняў паўнамэтражны фільм за 50 даляраў

На кінаэкраны Берасьця выходзіць самаробны паўнаметражны баявік Аляксандра Дабралінскага. 18-гадовы брэстчанін выдаткаваў на выраб фільму 50 даляраў.

У стужцы “Халодны горад” у якасці актораў аўтар зьняў сваіх сяброў. Рабіць кіно дапамагалі нават міліцыянты: яны пазычылі свой аўтамабіль для здымак сцэны з пагоняй. Фільм мае шмат кампутарных спэцэфэктаў. Сюжэтныя лініі малады рэжысэр пазычыў у папулярных фільмаў “Карты, грошы, два ствалы”, “Бумер” і “Антыкілер”. Паказаць твор на сваіх экранах пагадзіліся кінатэатры “Беларусь” і “1 Мая”.

Дарэчы, у Дабралінскага гэта ня першы досьвед рэжысэрскай работы. Падобным чынам ён ужо здымаў паўнамэтражны фільм “Тысяча й адзін патрон”, які таксама дэманстраваўся ў берасьцейскім кінатэатры.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)