Скандалы
Вольга Гарапучык, «Наша Ніва»

Брэсцкія мытнікі затрымалі двух беларусаў-вікіпедыстаў

Прычына — падазроныя кнігі.

Брэсцкія мытнікі затрымалі двух хлопцаў, Улада Гурыновіча і Руслана Ясаева, якія вярталіся з сустрэчы «Дзень беларускай Вікіпедыі ў Варшаве», што праходзіла ўчора ва ўніверсітэце Collegium Civitas у Палацы Культуры і Навукі.

Улад Гурыновіч — студэнт ЕГУ, Руслан Ясаеў -студэнт БДЭУ. Нагодай затрымання сталі кнігі, якія былі прэзентаваны на сустрэчы, — «Беларусь у фокусе: Вычама міжнародных журналістаў». Кніга складаецца з артыкулаў журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для міждународнай аўдыторыі.

Адзін з затрыманых напісаў сябру «Укантакце»: «Нас затрымалі без тлумачэння прычын, адабралі кнігі і пашпарты. Яны мяне прапусцілі, а ў торбе Уладзя кнігу заўважылі. Пабачылі, што ў нас торбы аднолькавыя і адразу за мною пабеглі «.

На пытанне, чаму іх затрымалі, мытнікі адказалі наступным чынам: «У вашых кнігах магла ўтрымоўвацца крытыка дзеючай улады."

На дадзены момант у хлопцаў узялі пісьмовыя тлумачэнні, але не адпускаюць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)