Брэсцкія чыноўнікі зазірнуць ў канверты

Брэсцкі гарвыканкам заявіў пра намер скласці чорны спіс прыватных прадпрыемстваў, дзе заробкі супрацоўнікаў надта нізкія.

Паводле слоў першага намесніка старшыні выканкама Валерыя Лапцейкіна, прадпрыемствы, уключаныя ў гэты спіс, будуць галоўнымі кандыдатамі на комплексную праверку кантрольнымі структурамі.

Такія захады ў гарвыканкаме тлумачаць тым, што, паводле афіцыйных звестак, у Брэсце самыя нізкія заробкі сярод абласных цэнтраў. Так, у жніўні сярэдні заробак брастаўчаніна складаў крыху больш за 650 тысяч рублёў. Аднак, напрыклад, у прыватных швейных фірмах, дзе занятая чвэрць усіх работнікаў малога бізнесу ў горадзе, сярэдні заробак складаў 222 тысячы рублёў.

Чыноўнікі гарвыканкама упэўненыя, што на справе ў гэтых фірмах большая частка заробкаў выплачваецца ў канвертах і не ўлічваецца ў статыстычных справаздачах.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)