Брэнд Родэрык

Мадэль і актрыса Брэнд Родэрык праславілася як першая афіцыйная сяброўка знакамітага “плэйбоя” Х’ю Хэфнера пасля яго разводу з жонкай. Праўда, як вядома, далёка не адзіная. Але і для прыгажуні Х’ю стаў толькі пуцёўкай у жыццё. Акцёрская кар’ера Брэнд склалася даволі паспяхова: яна “засвяцілася” ў “Выратавальніках Малібу”, сыграла ў “Дракуле 2” і нават замяніла Памэлу Андэрсэн у балівудскім фільме Out of Control у якасці амерыканскай жонкі індыйскага бізнесмена.
Ды і ў асабістым жыцці Хэфнер не стаў апошняй кропкай. У 2007-м Брэнд выйшла замуж за іграка ў амерыканскі футбол Глена Кадрэза, з якім і жыве па сённяшні дзень.
Читайте еще
Избранное