Спорт
Сяргей НЯТРЭБА

Б.Р.А.Т. info №1

Чарговая спроба давесьці жывасьць беларускага гіп-гопу. Калі на леташняй складанцы “Пасадзіў dead RAPку” падкрэсьлівалася яшчэ і самабытнасьць кірунку (усе песьні былі па-беларуску), то гэтая кружэлка, як мінімум, паказвае другаснасьць беларускага рэпу: у большасьці песень адсутнічае сацыяльная праблематыка, і ўсе 19 трэкаў — расейскамоўныя.

Самыя вострыя тэмы дыска — пацыфісцкай ськіраванасьці (“Нестандартный вариант”, “Свободные мысли”, “Шорох улиц”). Некаторыя песьні настолькі аморфныя і абстрактныя, што проста незразумела, навошта хлопцы ўзяліся за рэп. Што тут казаць: нашы рэпэры нават не брыдкасловяць! А калі нейкі Чып пяе: “Смотри на мою рожу: я не похож на гангстера и прочих чернокожих”, то робіцца зусім сьмешна. Безаблічнасьць беларускага рэпу, прэзэнтаванага на гэтай складанцы, даказваюць і гіп-гопэры зь “Індастрыял”, якія прамаўляюць назву сваёй краіны як “Белоруссия”. Адзін з самых правальных дыскаў году.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)