Брагінскі райвыканкам абавязаў мясцовыя арганізацыі набываць у «Брагінцы» цыбулю

Брагінскі райвыканкам абавязаў 52 мясцовыя арганізацыі набыць у сельгаспрадпрыемстве “Брагінка” цыбулю і выдаць яе сваім працаўнікам у разьліку 10 кіляграмаў на чалавека.

У распараджэньні №50, якое падпісаў першы намесьнік старшыні райвыканкаму Валянцін Хмелянок, сказана, што такая рэалізацыя зьвязана “з адсутнасьцю рынкаў збыту на цыбулю”.