Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

«Брацтва рускай праўды». Рускія манархісты ў беларускім Палессі

Аддзел бяспекі Віленскага ваяводскага кіраўніцтва 10 студзеня 1930 года праінфармаваў палітычны дэпартамент Міністэрства ўнутраных спраў Другой Рэчы Паспалітай, што на тэрыторыі ваяводства распаўсюджваюцца ўлёткі арганізацыі «Брацтва рускай праўды».

Савецкія памежнікі ля Заслаўя

Тэкст адозвы быў на беларускай мове. У ёй казалася: «Беларускі тэрор — Божы меч! Імем Бога і Беларусі «Брацтва рускай праўды» — цела ад цела народа і косць ад косці народнай, абвяшчае крамлёўскую камісарскую ўладу і ўсіх яе дзейных памагатых па-за законамі Божымі і чалавечымі і заклікае ўсіх беларусаў, якія жадаюць прынесці ахвяру «За Хрыста і Бацькаўшчыну», пачаць жорсткі і бязлітасны тэрор супраць прадстаўнікоў чырвонай улады! Не людзям служым, але Богу і Бацькаўшчыне! Беларускі тэрор — Божы меч. Хай жыве беларускі народны тэрор! Вярхоўны круг Брацтва рускай праўды».

Нягледзячы на тое, што тэкст улёткі быў па-беларуску, арганізацыя, якая распаўсюджвала гэтыя матэрыялы, стаяла на крайне манархічных пазіцыях, выступала за аднаўленне «адзінай і непадзельнай» Расіі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.1(10)