Скандалы

БПЦ атрымала папярэджанне ад дзяржавы. Яшчэ адно такое — і могуць забараніць дзейнасць

Беларускай праваслаўнай царкве вынеслі папярэджанне і прыгразілі, што могуць забараніць яе дзейнасць, паведамляе Наша Ніва.

Вернікі розных канфесій на маршы 13 жніўня 2020 г. Фота Надзеі Бужан

З дакумента, які аказаўся ў распараджэнні Рэдакцыі, вынікае, што 27 лістапада Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў (тады гэту пасаду займаў Леанід Гуляка) вынес папярэджанне Беларускай праваслаўнай царкве.

У папярэджанні гаворыцца, што царква абавязана прытрымлівацца артыкула 16 Канстытуцыі і артыкула 8 закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый».

Калі парушэнне паўторыцца на працягу года, суд можа пазбавіць Беларускую праваслаўную царкву юрыдычнага статусу і забараніць яе дзейнасць на тэрыторыі Беларусі.

У артыкуле 16 Канстытуцыі пішацца, што забараняецца дзейнасць рэлігійных арганізацый, якая скіравана супраць суверэнітэта Беларусі і канстытуцыйнага ладу. А ў артыкуле 8 закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый» — што царква не ўдзельнічае ў дзейнасці палітычных партый, а ў месцах набажэнстваў не дапускаецца мітынгаў і агітацыі.

У адной з епархій «Нашай Ніве» пацвердзілі, што такі дакумент атрымлівалі. Але з чым канкрэтна звязана папярэджанне, там не ведаюць.

Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак адмовіўся каментаваць сітуацыю і назваць прычыны папярэджання.

Прадстаўнікі праваслаўнай царквы не раз асуджалі гвалт. Так, у жніўні гродзенскі архіепіскап Арцемій выступіў з палымяным казаннем:

«Трэба гаварыць. Вучыцца ў іх, у моладзі! А той, хто старэйшае пакаленне, якое бурчыць, настаўнікі: «Мы там палітыку ўбачылі» — вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсыфікацыі, за тую хлусню, якую вы пхалі нашым дзецям! За гэты БРСМ, за камсамол, за ўсё тое, што было… атэістычнае. Вось вынік вашага выхавання! Цяпер вашы выхаванцы з ланцуга сарваліся! Яны прагнуць крыві. Яны шалёныя».

А ў канцы лістапада з пасады прэс-сакратара сышоў Сяргей Лепін, які асудзіў разбурэнне сілавікамі народнага мемарыяла памяці Рамана Бандарэнкі.

Генпрокуратура вынесла предупреждения Лепину и Кособуцкому за высказывания о разрушении мемориала Бондаренко

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(33)