«Больш за ўсё ад новага закону пацярпелі малазабяспечаныя»
З 7 сакавіка жыхары Слуцка ездзяць у сталіцу на аўтобусах мінскага перавозчыка ЧТУП «Флэшэкспрэс». Аднак, нягледзячы на аднаўленне перарванага транспартнага злучэння са сталіцай, случчане не хаваюць варожасці да новага перавозчыка, якога называюць «штрэйкбрэхерам», і працягваюць ставіць подпісы пад калектыўным зваротам пра вяртанне маршрутак.
Як і слуцкія індывідуальныя перавозчыкі, яны спадзяюцца на добрую волю і літасць кіраўніцтва краіны, якое дазволіць ажыццяўляць індывідуальным прадпрымальнікам нерэгулярныя перавозкі па ранейшых правілах. Як паведаміў адзін з былых перавозчыкаў, на 11 сакавіка толькі ў Слуцку сабраны больш за 20 000 подпісаў жыхароў горада і раёна.
Чаго хочуць людзі, якія ставяць свае подпісы? Перш за ўсё, вярнуць звыклы і зручны транспарт. Многія случчане выказаліся, што яны нават гатовыя ўдзельнічаць у акцыях пратэсту і чакаюць, што іх нехта пакліча на мітынг.
Шматдзетная маці Вольга Мацвеенка абураецца, што яе сыну, студэнту Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, цяпер няма на чым дабірацца да Горак.
— Больш за ўсё ад новага закону пацярпелі малазабяспечаныя людзі, пенсіянеры, інваліды і дзеці, — гаворыць жанчына. — Вялікая дзяржаўная машына не здолее прыстасавацца пад нашыя патрэбы, бо буйныя транспартныя кампаніі занадта неразваротлівыя, і яны не будуць цікавіцца патрэбай майго сына. А так было добра раней! Папярэдне заказваў сабе месца, садзіўся з сумкай наўпрост каля інтэрнату, кіроўца нават дапамагаў уладкаваць сумку. Сын без клопатаў даязджаў да самай вёскі. Як цяжка адвыкаць ад добрага!
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное