Общество

Больш за дзесяць грамадзянаў Беларусі, уладальнікаў беларускага ВНЖ ці іх сваякоў хочуць пакінуць Кабул

Але пакуль не могуць гэтага зрабіць.

Як мінімум 14 грамадзянаў Беларусі, уладальнікаў беларускага ВНЖ ці іх сваякоў хочуць пакінуць Кабул, але пакуль не могуць гэтага зрабіць, паведамляе Еўрарадыё.

Спіс склалі супрацоўнікі амбасады Беларусі ў Таджыкістане, якая па сумяшчальніцтву працуе і ў Афганістане.

Усяго ў спісе на вечар 21 жніўня было 16 чалавек. Аднаго атрымалася эвакуяваць. Ячшэ аднаго выкраслілі, бо ён «згубіў права мець від на жыхарства», распавёў амбасадар Беларусі ў Таджыкістане і Афганістане Алег Іваноў. Эвакуацыйны рэйс можа адбыцца на наступным тыдні.

Таксама Іваноў распавёў, што не ўсё толькі дрэннае звязана з рухам «Талібан». Ён лічыць, што рух дэманізаваны «заходняй прапагандай».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(5)