Общество

Больш за 3,5 тысячы "зэкаў" амнісціруюць, каб вызваліць нары для іншых

Амністыя, пра якую міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў гаварыў яшчэ напачатку вясны гэтага года, па ўсім відаць, будзе абвешчана толькі напрыканцы восені. Як паведамляе прэзiдэнцкая прэс-служба, Аляксандр Лукашэнка накiраваў у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу адпаведны законапраект.

Няма сумневу, што паслухмяныя “палатнікі” і рахманыя “сенатары”, якія, праўда, збяруцца на свае пленарныя паседжанні толькі ў кастрычніку, падтрымаюць гэты дакумент. Ды і справа гэтая для дэпатутаў звыклая. Пасля абрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам, амністыі ў нашай краіне абвяшчаюцца амаль штогод. І не таму, што ў нас такая гуманная дзяржава і літасцівы кіраўнік. Наадварот, у Беларусі вось ужо больш за 13 гадоў бесперапынна працуе своеасаблівы турэмны канвеер. Месцы зняволення актыўна напаўняюцца “зэкамі”: па 300-400 чалавек у месяц.

Каб вызваліць нары для новых вязняў і не правакаваць турэмных бунтаў улады і вымушаны амаль штогод абвяшчаць амністыі. Прычым, раней, па савецкай традыцыі гэтыя “гуманныя акты” былі прымеркаваны да якога небудзь юбілею: вызвалення Беларусі, Перамогі над Германіяй, ці проста да дзяржаўнага свята. Так планавалася і сёлета. Напачатку, падарунак “зэкам” улады хацелі прыпаднесці да Дня Перамогі, потым — да 3 ліпеня. Аднак, відавочна, за святочнымі клопатамі пра няшчасных вязняў забыліся. Зрэшты, гэта якраз той выпадак, калі лепш позна, чым ніколі.

Хто ж можа разлічваць на літасць дзяржавы? Паводле законапраекта, у вынiку амнiстыi на волi могуць апынуцца 3512 асуджаных, у тым ліку 1682 вязня, якія знаходзяцца непасрэдна ў месцах пазбаўлення волі. У гэтым якраз адметнасць плануемай амнiстыi, ад усiх папярэднiх: яна будзе распаўсюджвацца толькi на асуджаных. Асобы, якiя чакаюць судовыя прыгаворы ў следчых iзалятарах, пад падпiскай аб нявыедзе цi пад хатнiм арыштам, на гуманнасць кiраўнiцтва дзяржавы зараз могуць не разлiчваць.

Яшчэ адна асаблівасць: свабоду можна будзе купіць зусім легальна, без аніякага хабару патрэбным людзям. Упершыню амнiстыя будзе прымяцца ў адносiнах зняволеных, якiя кампенсуюць нанесены ўрон.

Традыцыйна пад амнiстыю трапяць "турэмныя льготнiкi": падлеткi, цяжарныя i шматдзетныя жанчыны, пенсiянеры, iнвалiды, ветэраны i лiквiдатары аварыi на ЧАЭС, а таксама хворыя на сухоты i ВIЧ-носьбiты. Праўда пры ўмове, што яны былi асуджаны на тэрмiн не больш за 6 гадоў пазбаўлення волi. Неільготная катэгорыя "зэкаў", кожны з якіх адседзеў за кратамi не менш трэцi прызначанага тэрмiну, таксама можа разлічваць на літасць. Найбольшу частку такiх шчаслiўчыкаў складуць гэтак званыя "казарменныя хулiганы", якiя адбываюць пакаранне ў дысцыплiнарных батальёнах, i "алiментшчыкi" — асноўны кантынгент арыштных дамоў.

Поўны тэкст чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)