Бойка ў Менску на Дзень дэсантніка

У Менску ў Дзень паветрана-дэсантных войск адбылася бойка між міліцыяй і прыблізна дзясяткам чалавек з шэрагу ўдзельнікаў сьвяткаваньня.

Некалькі дзясяткаў чалавек паспрабавала прайсьці да помніку загіблым воінам-інтэрнацыяналістам што на на востраве Сьлёз у Траецкім прадмесьці. Спэцназ міліцыі расьсёк калёну на дзьве часткі: частку заблякавалі ў самім Траецкім прадмесьці, а частку каля маста. Якраз там адбылася сутычка, у выніку якой было затрымана каля дзясятка чалавек.

Паводле відавочцаў, на месцы падзеяў прысутнічаў і новы начальнік менскага спэцназу Юры Караеў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)