Общество
Аліна Таранік

БНФ пераехаў, але дзверы новая сядзіба пакуль не расчыняе (фота)

26 ліпеня а 10 раніцы Партыя БНФ мусіла канчаткова вызваліць офіс на Машэрава-8 у Мінску. Цяпер партыйцы арандуюць памяшканне, што знаходзіцца не нашмат далей. На жаль, пакуль магчыма паглядзець толькі на замкнёныя дзверы новай Управы. А вахцёр кажа, што часьцей там бываюць супрацоўнікі службы бясьпекі.

Зранку каля ганку былога офісу на вуліцы Машэрава сабраліся журналісты і міліцыя. Самі сябры БНФ прымусовага высялення чакаць не сталі і пакінулі сядзібу яшчэ ў панядзелак. Мінакі з цікавасцю зазіралі праз расчыненыя дзверы. Ды часам спыняліся, каб запытацца пра новы адрас БНФ.

Новая сядзіба БНФ знаходзіцца на вуліцы Крапоткіна, 93А. Хоць дабрацца туды і цяжэй, чым да мінулага офісу, аднак будынак усё адно месціцца ў цэнтры Мінску і здалёк выдзяляецца сваёй трохкутнай формай. Праўда, Управа знаходзіцца на чацвёртым паверсе.

У самім будынку пра суседства з БНФ не чулі.

– Нехта тут нядаўна засяляўся, схадзіце туды, – адказалі карэспандэнту “Салідарнасці” ў суседнім кабінеце.

Іншыя суседзі па паверсе толькі паціскалі плячыма.

Дзверы, за якімі будзе новы офіс, пакуль не маюць нават аўдыё званка

На першым паверсе на пытанне, ці з’яўляюцца тут самі сябры БНФ, вахцёр адказаў: “Забягаюць… Але часьцей там бываюць супрацоўнікі службы бясьпекі”.

Адзначым, што новая сядзіба БНФ будзе афіцыйна прэзентаваная 25 жніўня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)