Общество
Eolonir

Блёгасфэра ў студзені: нечаканыя пратэсты, Аляхно ды “Аліварыя”

У студзені беларускія блёгеры відавочна запомніліся расейскае аўдыторыі: амаль кожны тыдзень адзін — два допісы траплялі ў рэйтынг Яндэкс-ТОП, выклікаючы запавольваньне рэакцыі расейскіх інтэрнаўтаў на “нейкую незнаёмую мову”. Калі першы допіс патрапіў Яндэксу “на вочы” цалкам выпадкова, два наступныя — праз мэтаскіраванае прасоўваньне, то ўсе астатнія з’явіліся там папросту таму, што былі касавымі навінамі й без усялякіх флэшмобаў.

“Беларускае ў ТОП” ацэньваюць розным чынам, як рэзка адмоўна, так і станоўча, але тое, што ў студзені было багата цікавых матарэялаў — факт. У гэтым аглядзе мы прапаноўваем Вам 5 найпапулярнейшых зь іх.

1. Прапрымальнікі. Асноўнаю тэмай блёгасфэры сталіся пратэсты прадпрымальнікаў. Блёгеры зьдзіўляліся, чаму ўлада так “згальмавала” 10 студзеня й на паўтары гадзіны мітынгоўцы ладзілі ў цэнтры сьвята непаслушэнства. Калі ж улада вырашыла, што такога нельга паўтараць, ды пачала масавыя “зачысткі” актывістаў, большасьць зь якіх села на 15 сутак, гэта сталася відочным яшчэ й чытачам Яндэкс-ТОПу, куды на пару дзён патрапіў вось гэты допіс са сьпісам прэвэнтыўна арыштаваных.

І, нарэшце, 21 студзеня блёгеры зазначылі тое рэнамэ не да запамятаньня, якое зрабіў сабе міністар Навумаў, спрачаючыся з жанчынай-мітынгоўкай пры дапамозе “людзей у чорным”.

2. Зьміцер Дашкевіч на волі. Поўнай нечаканасьцю стала для беларускіх блёгераў вызваленьне Зьміцера Дашкевіча на пару месяцаў раней (а паводле памененага тэрміну на чатыры месяцы пазьней). Абмяркоўваліся пляны Зьміцера на будучыню, што станецца з “Маладым Фронтам”, што дзеецца ў нашых “зонах”, якія, па афіцыйнае вэрсыі, “моляцца на Лукашэнку”. Усе спасылкі на блёгераў, што распавядалі пра Дашкевіча, можна знайсьці тут.

3. Аляхно на Эўрабачаньні. Спачывай у спакоі, Беларусь, калі цябе рэпрэзэнтуе Руслан Аляхно — так можна падсумаваць рэакцыю. Зазначаецца, што спадар Аляхно ня толькі ня трапляў у ноты й фальшывіў, але й ганарыцца сваім няведаньнем беларускае мовы, лічыць сваім домам Маскву, а сваім найвялікшым дасягненьнем — службу ў войску. Усе іншыя спасылкі пра яго можна знайсьці тут.

4. Чарцёж” блёгера Марціновіча. У сярэдзіне студзеня твор пад такой назвай ускалыхнуў блёгасфэру. Аўтар настойвае на тым, што твор цалкам мастацкі, але ўсе чытачы ў захапленьні ад рэалістычнасьці апісаных беларускіх рэаліяў.

5. “Аліварыя” як найлепшае піва ў Чыкага. Маразмам лічаць блёгеры гэты факт ды прапаноўваюць варынты адзін аднаго красамоўней: ад цалкам рэалістычнае “варкі пары дэкалітраў нармалёвага піва адмыслова на высьцігі, у адрозьненьне ад таго “прадукту”, што гоняць беларускаму карыстальніку”, да прапанаванае амерыканцам мяшанкі піва з марыхуанай у стылі робата Бэндэра з Футурамы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)