Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра выбары на Ўкраіне ды найлепшыя гісторыі ў ЖЖ

Працягваецца падлік галасоў на ўкраінскіх выбарчых дзяльніцах. Паводле Ўкраінскае Агенцыі Навінаў, на ранак 2 кастрычніка апрацавана ля 95 адсоткаў бюлетэняў, вынікі галасаваньня набліжаюцца да тых, што паказвалі экзыт-полы. Яшчэ застаецца апрацаваць невялічкую частку бюлетэняў, збольшага ва ўсходніх рэгіёнах, але асноўнае ўжо зразумела: Партыя Рэгіёнаў па вялікім рахунку страціла.

Страціла, бо разрыў з наступным канкурэнтам паменеў ад 10 адсоткаў на мінулых да 4 на сёлетніх выбарах. Страціла таму, што Ўсход галасаваў ня надта актыўна, у той час як Захад ды Цэнтар паказвалі да 70 адсоткаў яўкі. Уначы першага па выбарах дню, калі апрацоўка ішла ў асноўным у заходніх ды цэнтральных рэгіёнах, Блёк Цімашэнкі абыходзіў рэгіяналаў на 2 адсоткі. Мары атрымаць болей, чым на папярэдніх выбарах, ды павялічыць разрыў з асноўнымі канкурэнтамі засталіся толькі марамі.

Страціла таму, што па адстаўцы пані Цімашэнкі з пазыцыі прэм’ера яна граматна згуляла на палітычным полі, прадставіўшы прэзыдэнта (ускосна) ды Януковіча (проста) двума “байструкамі”, якія “забілі” на краіну і ўвесь выдаткаваны час зьлілі на разборкі міжсобку. Для сабе “жалезная лэдзі” абрала імідж ратавальніцы краіны. Зараз мала хто памятае, як Цімашэнка кіравала краінай у час прэм’ерства: зараз памятаюць, як ёй кіравалі Януковіч ды Юшчанка. Якая розьніца, што яе раджэньне абрынулася эканамічным правалам? Галоўнае, што раджэньне не абарацілася нічым, акрамя міжсобных разборак.

Зараз пану Януковічу давядзецца балюча дамаўляцца з асноўнымі канкурэнтамі пра фармаваньне новае кааліцыі. І хутчэй за ўсё, гэты працэс будзе для яго правальным: шырокае кааліцыі не атрымаецца. Натуральна, усё залежыць ад таго, якую пазыцыю зойме прэзыдэнт Юшчанка, але зразумела, што блякавацца з рэгіяналамі той наўрад ці будзе: ведае, што з таго атрымалася. І перамовы па пазыцыі прэм’ера будуць значна прасьцейшымі, чым у мінулы раз: усе пабачылі, наколькі Януковіч гатовы падпарадкоўвацца законам. Магчымыя партнэры па кааліцыі добра ўявяць сабе, што хаўрус з “Рэгіёнамі” можа абараціцца адсоўваньнем на ганаровы “чердак”.

Шкада толькі, што “Наша Ўкраіна” амаль што не зьмяніла сваёй пазыцыі ў рэйтынгу.

Вось гэтая тэма й была топам беларускае блёгасфэры апошнімі днямі. Праўда, дыскусый амаль ня было: усе абмежаваліся выкладаньнем інфы з украінскіх рэсурсаў.

У восьмым конкурсе найлепшых гісторыяў ЖЖ па вэрсыі ant1killer перамагла provalinskaya з допісам “Белорус в королевстве кривых зеркал”.

Ну й напрыканцы трохі ідэалёгіі. А то яна нешта стала здаваць пазыцыі ў дыскусыях. Вось размова між беларусам ды крэолам, або чым адрозьніваецца патрыёт ад нацыяналіста.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)