Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра вялікае менскае будаўніцтва

Тое, што Менску патрэбны тузін новых пяцізоркавых гатэляў з нумарамі па 300 — 400 эўра за ноч у самым цэнтры ды прэстыжныя жыллёвыя будынкі, якія выглядаюць як маскоўскія, а ў пэрспэктыве — як дубайскія, стала вядома на пачатку мінулага году, калі паўстаў гатэль “Эўропа”. Ад таго моманту кожная прыстойная блёгавая суполка не-не ды й скажа нешта пра “іміджавыя праекты”.

І ня проста скажа, але й малюнак павесіць, і відэа выкладзе, і не простае, а апрацаванае. Што, як вядома, часу вымагае і трафіку з’ядае.

Суполка minsk1067, прысьвечаная гісторыі Менску, пераўтварылася апошнім часам у рэгістратар навачэсных іміджавых праектаў — вынікаў супрацоўніцтва нашых ды замежных (збольшага — арабскіх) архітэктараў. Відэа ў апошнім допісу на суполцы, што зьмяшчае агляд новага пэрспэктыўнага візэрунку сталіцы, выкананае ў выглядзе перадачы БТ пра навабудоўлі з накладзенай песьняй “Минские окраины”. Словы пра “старые названия, якія тамака спатыкаюцца ледзьве не на кожным кроку, навяваюць думкі пра прытоены сьцёб.

А вось тут выкладзеныя здымкі ды апісаньне праекту пабудовы шматфункцыянальнага комплексу па праспэкце Машэрава (цяперашняга Пераможцаў) між гатэлем “Плянэта” ды будынкам праэктавых арганізацыяў. Тыпова маскоўскі фасад, такія дамы ў расейскае сталіцы будавалі пяць гадоў таму.

Новы будынак, празваны блёгерамі “Каля Траецкага”, які мае разьмясьціцца адразу за вайсковай вучэльняй ды лічы насупраць Траецкага прадмесьця, можа значыць знос некалькіх старых камяніцаў па завулку Заборскага (праезд ад вуліцы Багдановіча ды Старавіленскае). Усьмешка лёсу: Заборскі быў архітэктарам...

Блёгеры, якія сядзяць на суполцы minsk1067, збольшага адмоўна камэнтуюць па наватворах. Па іх меркаваньні, такія будынкі, які, нібыта, закліканыя пераўтварыць Менск у нешта навачэснае, насамрэч робяць яго “філіяй Масквы” (паводле словаў аднаго з камэнтатараў minsk1067), ушчэнт пазбаўляючы тоеснасьці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)