Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра тое, як трэба пісаць слова «Беларусь»

Да высьвятленьня пытаньня, як правільна па-расейску трэба пісаць назоў нашае краіны: “Беларусь” або “Белоруссия” — далучыўся й Цёма Лебядзеў. Яго вельмі турбуе, што «ствараецца прэцэдэнт прыходу беларускае граматыкі ў расейскую мову». Вялікая дыскусія працягваецца. Падобна, што напярэдадні расейскіх выбараў ды візыту Пуціна ў Менск беларуская тэма кранае расейцаў ва ўсіх аспэктах.

Усе тыя, каму карціць пасварыцца з усходнім дызайнэрскім бамондам, могуць пісаць вось сюды. Таксама можна адзначыцца вось тут, тут і нарэшце тут. А вось сюды варта завітаць, каб яшчэ і пачуць цікавую думку наконт правапісу брыдкіх слоў па-расейску…

Карацей, тое, як нас называць, лепей ведаюць расейскія дызайнэры ды дэпутаты “палаткі”, якія па-беларуску чытаюць толькі назовы на шыльдах. А ўвогуле, няхай клічуць, як сабе хочуць, галоўнае, што ўвесь астатні сьвет нам пераконваць ня трэба. Час перакладу слова “Беларусь” даслоўна ў атласах ды сусьветнае прэсе даўно мінуў.

Toma-lisistkaya працягвае сваю кампанію па зборы падарункаў для дзяцей з анкалягічнага дыспансэру ў Бараўлянах. На блёгу Тамары можна знайсьці ўвесь сьпіс пажаданьняў і дапамагчы ёй у гэтае ініцыятыве. Дарэчы, нагадаю, падарункавая кампанія мае даўнюю гісторыю: яшчэ ўлетку сп. Лісіцкая вывесіла ў сваім дзёньніку сьпіс, што жадае кожны з дзетак. Водгукі па сваім маштабе пераўзышлі ўсе чаканьні: такога адзінства беларуская сеціўная супольнасьць яшчэ не выяўляла.

Кампанія працягваецца, і вы можаце дапамагчы дзеткам правесьці файны Новы год. Падрабязнасьці тут.

Падарожныя нататкі вандроўніка з Масквы ў Менск. Падаецца, што тэма штодня стае больш папулярнай. Зноў візыт Пуціна паспрыяў? Чытаючы такія рэчы, падаецца, ёсьць шанец, што нашыя ўсходнія суседзі нарэшце перастануць успрымаць нас як “землю обетованую” і будуць глядзець на Лукашэнку болей крытычна, чым зараз.

Створаны ЖЖ пра новае ў ІТ-дызайне й эрганоміцы. Аўтары неўзабаве плянуюць стварыць сайт на тую ж тэму.

За параўнаньне жыцьця ў Беларусі й Летуве ўзяліся апроч аматараў і сур’ёзныя інстытуцыі. Easetrn Europe Studies Center падрыхтаваў параўнаўчае дасьледваньне на 32 старонках (вось адсюль можна спампаваць па-расейску). Неблагая інфаграфіка…

Напрыканцы тыдня асноўнаю тэмай абмераваньняў будуць, напэўна, вынікі візыта Пуціна. І хаця нават зараз не бракуе спекуляцыяў, цалкам можа апынуцца, што візыт стане проста чарговым пратакольным мерапрыемствам, каб набіць рэйтынг Пуціну як нацыянальнаму расейскаму лідару, й Лукашэнку — як “абаронцу незалежнасьці”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)