Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра Свабодны тэатар ды марш УПА

Затрыманы напярэдадні «Эўрапейскага маршу» моладзевы актывіст Павал Юхневіч атрымаў 7 сутак зьняволеньня. Але на волю яго чамусьці вырашылі не адпускаць. І асудзілі за наведваньне спэктаклю Свабоднага тэатру 23 жніўня, каля былі затрыманыя 50 гледачоў. Здаецца, гэта першы ў сьвеце выпадак, калі чалавека кідаюць за краты за культурнае разьвіцьцё. Паша атрымаў 15 сутак, якія правядзе ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

Дажыліся. Хутка пачнуць згадваць удзел у штурханіне з АМАПам на Чарнобыльскім Шляху 1996 году. А што? У краіне, дзе няма законаў, і такое магчыма.

А беларуская блёгасфэра гэтым разам смакуе прагнозы польскіх выбараў (маніторынг за выбарамі ды першымі стадыямі падліку галасоў абяцаў watcher-interio) ды робіць ацэнкі таго, як гэта можа адбіцца на сытуацыі ў Беларусі. Ці стане прэм’ерам Дональд Туск, якога ўлады Беларусі ЧАТЫРЫ разы не пускалі ў краіну яшчэ ў якасьці людэра фракцыі? І што тады будзе? Паглядзім.

Уладзімер Губенка, малюнкі Берасьця часоў акупацыі. Зараз самачыннаму мастаку 75 год, але пакуль мала хто чуў яго імя. Тэма ў блёгасфэры, якая хаця й не атрымала навалы камэнтароў, але была самай наведвальнай за апошнія 24 гадзіны.

Вечаровае чытво, або чаму Пуцін не перапісвае Канстытуцыю Расеі — свае меркаваньні на гэты конт друкуе valery-brest-by, блёгер з Заходняе Беларусі.

І напрыканцы пара цікавых суполак, выкрытых на гэтых выходных.

by-ethnoрэгулярна друкуе цікавыя факты пра беларускую культуру, мову, гісторыю, але ў дачыненьні да сучаснасьці;

pierakladмесца тусоўкі самачынных перакладчыкаў мастацкіх твораў ды кампутарных праграмаў, якія адразу ж там і друкуюцца.

І на заканчэньне: ідэя стварыць банк дадзеных асобаў, датычных да рэпрэсіяў, які б быў дасягальны да ўсеагульнага рэдагаваньня, можа быць рэалізавана беларускімі інтэрнаўтамі ў любы момант. Прынамсі, ўсё для таго ёсьць, застаецца жаданьне. У краінах са значна больш актыўнымі грамадзянскімі суполкамі такія рэсурсы з’явіліся ледзьве не адразу па з’яўленьні Вікіпедыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)