Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра самыя паважаныя прафэсыі і “кваліфікаваных эмігрантаў”

Нямеччына прымае захады па лібералізацыі рынка працы. Праўда, толькі для тых, хто скончыў нямецкія ВНУ.

Не з'яўляецца таямніцаю тое, што нямецкім кампаніям адчайна не стае людзей. Бо ў Нямеччыне досыць невысокая (паводле агульнаэўрапейскага мярыла) зарплата, і таму немцы больш і больш абіраюць у якасьці месца працы Брытанскія Выспы або Ірляндыю. Калі тры гады таму краіна катэгарычна адмовілася лібералізаваць рынак працы для палякаў, то зараз пайшла гаворка пра тое, што брама для “ўсходнікаў” будзе адчыненая нават раней — да 2009 году. А для тых, хто скончыў ВНУ краіны, атрымаць працу будзе лягчэй.

Аб гэтым піша на сваім блёгу paulyuk са спасылкай на generation.by.

Гэтая палягчэньне ня ёсьць першым. Крыху часу таму Польшча, якая таксама пакутуе на адток працаўнікоў на Выспы, дазволіла нашым суайчыньнікам працаваць да трох месяцаў у сельскае гаспадарцы ці на гутах без дазволу на працу. Брытанія мае праграму «кваліфікаваных эмігрантаў», якая дае магчымасьць тым, хто скончыў ВНУ краіны, атрымаць грамадзянства за тры гады пры выкананьні пэўных умоў (занятасьці на кіраўніцкіх пасадах ці наяўнасьці высоказапатрабаванае тэхнічнае адукацыі).

Той жа ж paulyuk змяшчае на сваім блёгу сьпіс самых паважаных прафэсыяў Расеі. Праўда, ён дапасуе й да Беларусі. Але тут сабраныя ня тыя прафэсыі, якія высока аплачваюцца, а тыя, што даюць перш за ўсё сацыяльны капітал.

Bacharevic ды drugoi адзначыліся ў жанры падарожных нататкаў. Першы выклаў свае ўражаньні ў турыстычных гарадах Італіі, другі – здымкі паўсядзённага жыцьця ў Тбілісі. Апошнія проста ня могуць не захопліваць – настолькі характэрыстычна яны зробленыя.

Стартавала сістэма аналізу беларускае блёгасфэры unzipp.in: нешта накшталт аналітычнае службы Яндэксу, толькі накіраваная на аналіз беларускіх блёгаў. Папярэднія вынікі аналізу таго, аб чым у простым сэнсе таго слова размаўляе блёгасфэра, глядзіце ТУТ. А ў неафіцыйных апытаньнях, якія ладзіць адзін з папулярных блёгераў Беларусі (між 2000 ды 3000 пазыцыяй з 450 000 блёгаў паводле вэрсыі Яндэксу) ant1killer, лідыруе nicolaev са сваімі пастамі пра Эўрапэйскі марш.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)