Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра рэвалюцыю ў Бірме і помнік Анатолю Сысу

Рэвалюцыя ў Бірме сталася адной з галоўных тэмаў блёгасфэры за апошнія два тыдні. І ня толькі праз сам факт рэвалюцыі. Яшчэ праз тое, што ўпершыню за часы кіраваньня вайсковае хунты краіна пагадаў была паказаная на экранах тэлевізараў. Дзякуючы замежным карэспандэнтам ды бірманскім блёгерам.

Рэвалюцыя ў Бірме сталася адной з галоўных тэмаў блёгасфэры за апошнія два тыдні. І ня толькі праз сам факт рэвалюцыі. Яшчэ праз тое, што ўпершыню за часы кіраваньня вайсковае хунты краіна пагадаў была паказаная на экранах тэлевізараў. Дзякуючы замежным карэспандэнтам ды бірманскім блёгерам.

Зараз, калі пратэсты амаль зышлі ў нябыт, позна ўжо нешта казаць наконт таго, якую ролю згулялі карыстальнікі Сеціва ў той рэвалюцыі. Нехта мо скажа, што з’явілася мала матэрыялаў, і ўвогуле, навошта было рызыкаваць жыцьцём? Але хацелася б зазначыць, што большасьць відэаматэрыялаў CNN ды BBC зь Янгона складалася ці ўтрымлівала кавалкі тых аматарскіх здымкаў, зробленых з вокнаў прыватных дамоў на відэакамэру невядома якога году, а потым засланых па павольным каналам за мяжу сябрам, якія й вывешвалі інфармацыю на сайт. У краіне, дзе кожны карыстальнік кампутара мусіць зарэгістравацца і якога такім чынам можна вельмі лёкка выкрыць, такі акт мог быць прыроўнены да самазабойства.

Блёгеры дазволілі міру пабачыць, як жаўнеры зьбіваюць людзей. Але хто скажа, колькі саміх блёгераў палягло ахвярамі вайсковае хунты?

Вайсковая ўлада проста аддала перавагу адлучыць краіну ад Інтэрнэту, калі зразумела мярыла Сеціўнае дысыдэнцыі. Але ці пойдзе яна зараз на працяг такое блякады? Наўрад ці. Вайскоўцам (як і ўсім) патрэбныя грошы, а М’янма пад іх кіраўніцтвам пераўтварылася ў адну з найбяднейшых краінаў сьвету. Сеціва для генералаў – адзін з прыбыткаў; на маніторынг Інтэрнэту трэба таксама патраціць вялізныя сродкі. Таму, як і любая небагатая дыктатура (а багатая пакуль што ёсьць толькі ў Кітаі), м’янмарская хунта аддасьць перавагу старым метадам ляканьня дысыдэнтаў сьмерцю. Тым ня меней гэтым разам гэта не спрацавала.

Беларуская блёгасфэра ня можа многім дапамагчы, але яна можа распаўсюдзіць інфармацыю сярод тых, хто проста ня ведае пра існаваньне такой краіны і пра задушэньне акцыяў пратэсту на вуліцах Янгона. Некаму можа падацца, што разьмяшчэньне маленькага банэру з надпісам “Свабоду М’янме” – ня так ужо й шмат. Але зараз гэта ўсё, што мы можам зрабіць. І да таго ж, гэтыя маленькія малюнкі, надрукаваныя на сотнях сайтаў, дазволяць людзям даведацца, што ў аднае з краін сьвету адбываецца нешта.

Блёгеры па-рознаму паставіліся да ініцыятывы зладзіць 4 кастрычніку міжнародны блёгерскі дзень у падтрымку М’янмы (назоў Бірма быў нададзены М’янме брытанцамі падчас каланізацыі). Нехта заўважаў, што бірманцы заслугоўваюць хунты, як мы свайго прэзыдэнта, а нехта проста без камэнтараў вывешваў той жа банэрчык на сваю фрэндстужку. Але ўжо тое пазытыў, што мы маем сваё стаўленьне да таго, што адбываецца ў сьвеце.

Беларускае тэматыкі гэтым тыднем было небагата. Дзіўна, але зараз дамінуе тэндэнцыя, калі блёгеры больш цікавяцца замежжам, чым сваёй краінай. Акрамя Бірмы, шырока згадваўся вайсковы пераварот 1993 году ў Маскве.

Што натуральна. Каментуецца толькі тое, дзе нешта адбываецца.

І тым ня меней нешта ёсьць. Водгук знайшло тое, што зараз трывае збор грошаў на помнік Анатолю Сысу, вялікаму нерэалізаванаму беларускаму паэту. Арыгінал артыкулу можна знайсьці тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)