Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра Нясьвіскі замак

У блёгасфэры разгараецца чарговы скандал, зьвязаны з “рэканструкцыяй” Нясьвіскага замку. Замак, які цягам усяго свайго існаваньня актыўна эксплуатаваўся, зараз зьнішчаецца нашымі “рэстаўратарамі”.

И гэта пры тым, што ніколі (і нават зараз) у прэсе не было аніякіх намёкаў, маўляў, “кволы будынак, рэстаўрацыі ня вытрымае, трэба разбураць ды будаваць наноў”. Нагадаю, менавіта такую аргумэнтацыю падчас зносу будынкаў у гістарычным цэнтры Гародні выкарыстоўвалі адвакаты разбурэньня. Праўда, у тым выпадку, прынамсі, былі зразумелымі прагматычныя падставы гэтае барбарскае акцыі: зямля дарагая, напэўна, ёсьць нехта, хто можа й хоча за яе заплаціць. Але ніхто ня думаў, што такое можа дайсьці й да Нясвіскага замку, якія стаіць у прыгожым, але далёка не ў зыскоўным месцы.

Рэакцыя на допіс pisalnik пра “рэканструкцыю па-беларуску”, які грунтоўна пракамэнтаваў разбурэньне, падаў гістарычную даведку ды спасылкі на іншы матэрыял па тэме, набрала каля 50 уваходных спасылак ды дзьве старонкі камэнтароў, сярод якіх было толькі два з танальнасьцю “час не спыніць” або “але вам ці не ўсё роўна”? Усе астатнія блёгеры папросту ставілі на свае дзёньнікі спасылку, што дазволіла посту прасунуцца ў Yandex.Top самых абмеркавальных тэмаў у блёгасфэры.

Жорстка наконт разбурэньня выказаўся й вядомы беларускі блёгер czalex.

Блёгер manchesster заўважыў, што ў Беларусі пад рэканструкцыяй разумеюць звычайна сучасныя выгоды накшталт ліфтоў ды цэнтралізаванага ацяпленьня. І, натуральна, шклопакетаў. А калі старажытны будынак ня можа іх прыняць — трэба яго прыстасаваць пад гэта.

Donjeune прыводзіць сумную статыстыку: апошнія 25 гадоў толькі ў Менску ад 220 архітэктурных помнікаў, якія складалі аснову гісторыка-культурнай спадчыны, у болей-меней некранутым выглядзе засталіся 40. Зь 19 000 помнікаў гісторыка-культурнай каштоўнасьці на Беларусі на пачатку 90-х гг. сёньня засталося толькі 5 000.

Адмыслоўцы кажуць, што толькі выключэньне Нясьвскага замку са сьпісу культурнае спадчыны UNESCO можа перапыніць разбурэньне. Але ці патрэбныя нашым “рэстаўратарам” грошы, якія раней давала гэтая міжнародная арганізацыя? Наўрад ці. Бо будынак заўжды можна прадаць. Як прадалі зямлю на Нямізе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)