Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра Маскву, беларускую мову ды байкот ЖЧ

Тэма пра “жывы шчыт” паціху пачала выдыхацца з таго моманту, як спадар Ваніцкі афіцыйна перапрасіў за дзеяньні сваіх падначаленых прабачэньня. Па факце злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі заведзеная крымінальная справа, супраць асноўнага вінаватага таксама.

Выпадак з “жывым шчытом” паўтарыў у сваім разьвіцьці гісторыю з пухавіцкай электрычкай, калі зноўку тыя ж блёгеры дапамаглі распачаць крымінальную справу супраць п’яных бэйбусаў, які пасьля матчу ў Менску зладзілі масавую бойку. На жаль, мала хто ведае, чым скончыўся суд і колькі атрымалі галоўныя падбухторшчыкі.

Хаця гэтым разам рэзананс быў непараўнальна большым, цікавасьць да матэрыялаў цікавасьць у блёгасфэры паціху падніжалася. Матэрыял беларускае тэлевізыі, што выкрыў ранейшы такі ж трагічны выпадак карыстаньня падобнай “мэтодай”, атрымаў каля 400 праглядаў (дзеля параўнаньня: матарэрыял з пахаваньня пані Ірыны Казулінай прагледзела агулам пад 20 000 чалавек).

Канешне, будзем спадзявацца, што і ў гэтым выпадку справа будзе даведзеная да канца і не абыдзецца звычайнымі “арганізацыйнымі высновамі”. Але для гэтага трэба, каб медыі ды блёгеры, як і раней, маніторылі праблему.

З апошніх тэмаў у блёгасфэры найвялікшы рэзананс набыў плянаваны страйк ЖЧыстаў супраць скасаваньня СУПам базавых рахункаў (то бок бясплатных і без рэклямы) для новых карыстальнікаў гэтага блёгасэрвісу. Ініцыятыва сталася стартаванай праз амэрыканскіх удзельнікаў, чый сярэдні ўзрост штогод менее і для якіх плаціць якія-небудзь грошы ёсьць ад самага пачатку праблемай. А паколькі для кірылічнага сэгмэнту ЖЧ стаўся аддаўна пляцоўкай для вольнага выражэньня, падобны крок СУПу інтэрнаўты ўспрынялі як прытоены варыянт цэнзуры.

Тым ня меней, без разьбегаў меркаваньняў не абышлося. Частка карыстальнікаў бараніла правы СУПа на подобныя акцыі, паказваючы, што кампанія як уладальнік мае права на гэта. Адметным камэнтаром у беларускае блёгасфэры сталіся заявы пра сэнс пратэсту, якія часьцяком можна ўбачыць пад палітычнымі допісамі: маўляў, хіба гэта нешта зьменіць?

Затым паводле папулярнасьці йшла тэма-апытаньне пра беларускамоўныя гульні (дарэчы, моўныя пытаньні апошнім часам выклікаюць усё большы станоўчы рэзананс).

І нарэшце, пытаньне, ці пераехалі б Вы ў Маскву, выклікала большасьць адмоўных адказаў. Ну хіба часова, падзарабіць…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)