Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра лацінку ды сходы блёгераў

Сходы блёгераў “у рэальным сьвеце” становяцца модай на абшарах былога Саюзу. Па заканчэньні Блёгкэмпа ў Кіеве, які даў рады сабраць некалькі соцень блёгераў зь пяці краінаў, стала магчымым заплянаваць яшчэ тры падзеі такога фармату: у Расеі, Латвіі ды Кыргызстане. Бліжэйшая зь іх адбудзецца 8 — 10 лютага 2008 года ў Рызе.

Адметна тое, што масавыя сходы інтэрнаўтаў былі ініцыяванымі менавіта беларускімі ды ўкраінскімі “грамадзянскімі журналістамі” — як часьцяком клічуць сябе блёгеры ў краінах, дзе са свабодай слова існуюць праблемы. У краінах Заходняе Эўропы ды ЗША такі фармат правядзеньня сустрэч, калі няма арганізацыйнае групы ды ўдзельнікі самі ўтрасаюць усе фармальнасьці, не навіна. Але вось для Ўсходняе Эўропы (улучна з новымі Эўразьвязаўскімі дзяржавамі) зачынальнікамі традыцыі сталіся менавіта беларусы ды ўкраінцы. Што ня можа ня цешыць.

Вось тут можна знайсьці падагульненую ant1killer інфармацыю для тых, хто хацеў бы паўдзельнічаць у Рыскім Блёгкэмпу. Браць удзел можа кожны: для таго не абавязкова быць блёгерам. Проста трэба мець жаданьне і трохі вольнага часу, а таксама ахвоту дапамагчы арганізацыяй падзеі.

Адзіным добрым вынікам тае гісторыі з беларускімі рок-музыкамі, піша czyk, сталася з’яўленьне ў Варашкевіча свайго ЖываЖора. І ўжо поўнага канцэптуальных малюнкаў.

Беларуская лацінка зноў сталася прадметам абмеркаваньняў у ЖЖ. Асаблівы ўздым у інтэрнаўтаў выклікала тое, што Беларуская Акадэмія Навук па прыняцьці скарэктаваных афіцыйных правілаў трансліту скарысталася ў сваім камюнікэ з тэрміну “беларуская нацыянальная лацінка”. Нда, падумалі блёгеры, нешта вялікае ў лесе здохла. Раней такіх словаў на адрэсу беларускае мовы не было дачакацца, а тут спачатку музыкі, потым “национальная латиница

Ant1killer абвясціў старт 17-му конкурсу найлепшых блёгаў. Сярод іх “зазіхацела” і старая знаёміца provalinskaya з творам пра «белоруссов». Чытаць ды каментаваць можна тут.

Блёгер ды журналіст tomkovich стаўся аб’ектам зыску вялікага сусьветна вядомага пісьменьніка Чаргінца. Сумна тое, што ў Беларусі на незалежную журналістыку накладзены своеасаблівы падатак: хочаш пісаць вольна — рыхтуйся плаціць штрафы. А апетыты тых, хто падае ў суд, растуць па экспанэньце. У абмеркаваньне гэтае навіны нават удзельнікі самага апалітычнага onliner.by уцягнуліся. Няўжо прарыў?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)