Общество
Eolonir

Блёгасфэра пра КДБ і мытарствы паміж амбасадамі

Тое, як выглядае польская амбасада ў Беларусі, ведае кожны. Працуе адно вакенца, натоўп у 4 000 чалавек і ніякага шанцу для апошніх у чарзе патрапіць на тэрыторыю заходняга суседу да падвышэньня коштаў візаў. А вось у Ільвове польская амбасада мае нават электронны чын запісу на прыём. Запісваешся й прыходзіш адразу здаваць дакумэнты. І пры гэтым будынак кансуляту не нашмат большы за менскі.

Блёгер valery-brest-by прыводзіць вытрымкі зь іншых блёгаў пра мытарствы ля заходніх амбасадаў тых, хто выяжджае на Захад. Атрымліваецца, падкрэсьлівае блёгер, што існуе па сутнасьці тры гатункі людзей: жыхары заходніх краінаў, жыхары былога ЗРСР ды аўганцы ці іракцы, каго ўвогуле нікуды не выпускаюць. Наконт гатункаў ня згодны, але пра мытарствы азыятаў ля амбасадаў ня толькі чуў, але й бачыў асабіста. І ня толькі ля амбасадаў, а ўвогуле ля нашых дзяржаўных кабінетаў. Чалавек, які ажэніцца з дзеўчынай зь нейкае азыяцкае краіны, будзе вырачаны да бадзяньняў па нашых выканкамах ды авірах пару месяцаў, прынамсі. Працэдура атрыманьня віду на жыхарства не перацярпела асаблівых зьменаў ад радзянскіх часоў і дасёлета застаецца максымальна прыніжаючый для тых, хто мае шчасьце прыехаць у «дзяржаву для народа».

І ўвогуле, беларускі пашпарт у Азыі катуецца значна болей за амэрыканскі, калі датычыць перамяшчэньня.

Той жа valery-brest-by працягае палітычную тэму расповедамі пра аналёгіі між карэйскім ды беларускім рэжымамі ў тым, што тычыцца працы дзяржаўнага апарату. Маўляў, тое, як працуюць карэйскія й нашыя службоўцы, ёсьць вельмі падобным на беларускі падыход: усё можна набыць за хабар. Толькі ў нас усё рухаецца ў адваротным кірунку: карэйнцы стаюць больш нахабнымі, а нашыя — усё больш запалоханымі. У нас садзяць з часам болей, у іх з часам — меней.

Для цікавага нядзельнага чытва раю дакументы КДБ Літвы ў Сеціве, якія з пэўнага часу пачала выкладаць адна грамадзкая арганізацыя. Сьпіс дакумэнтаў складаецца тут. Шмат папераў датычыць Беларусі, паневаж па перадзеле межаў беларуская (а натымчас польская) Вільня перайшла да Летувы, якая сталася сталіцай.